Калейдоскоп, Общество

Якія імпрэзы, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, пройдуць ў Гродна?

36

Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, пройдзе ў бліжэйшы час.

♦  У панядзелак, 12 снежня, філалагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на ўрачыстую паэтычна-музычную вечарыну “Я хацеў бы спаткацца з вамі…”, якая пройдзе ў актавай зале па вуліцы Леніна. Пачатак у 15.00.

♦  У аўторак у 11.30 тут распачнецца літаратурнае свята “Зорка Максіма”. У праграме літаратурна-мастацкая імпрэза, якая ўключае ўрывак тэатралізаванай экскурсіі музея Максіма Багдановіча “Марыя Апанасаўна запрашае” (аповед пра дзіцячыя гады Максіма Багдановіча). У другой палове імпрэзы творчыя гарадзенцы прачытаюць свае вершы і эсэ, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры ці створаныя пад уплывам яго творчасці. Як распавялі на кафедры беларускай літаратуры, гэтыя вершы і эсэ будуць уключаны ў юбілейны зборнік, які мяркуецца выдаць. У ім таксама будуць змешчаны артыкулы, прысвечаныя эстэтычным поглядам Багдановіча, яго творчасці, паэтыкі твораў і іншым тэмам.

♦  Увечары 13 снежня літаратурны аддзел гісторыка-археалагічнага музея (музей Максіма Багдановіча) запрашае на адкрыццё выстаўкі “Апошні рамантык” па матывах творчасці пісьменніка і літаратурна-музычную імпрэзу, якая распачнецца ў 16.00.

♦  Пачуем творы Багдановіча, песні, напісаныя на яго вершы, і творы сучасных аўтараў, прысвечаныя класіку, і 14 снежня ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Пачатак вечарыны ў 18.00.

♦  Як распавялі ў абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі, імпрэзы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча будуць праходзіць на працягу ўсяго снежня. Адбудуцца яны не толькі ў Гродне, але і раённых цэнтрах. Да прыкладу, мастаўчан ужо 15 снежня запрашаюць на арт-праект.

Газета «Гродненская Правда»

Архив сайта